Вось такі цудоўны птушыны каляндар атрымалі выхаванцы старэйшай групы №8 і выхавальнік Урыновіч Лілія Генрыхаўна ад грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" за ўдзел у традыцыйнай акцыі «Птушкі ля кармушкі».
Мерапрыемства нагадвае пра тое, як важна падкормліваць пярнатых у халады. На працягу некалькіх дзён выхаванцы назіралі за птушкамі, якія наведваюць кармушкі і нават змаглі зрабіць фотаздымак гасцей сваёй кармушкі, за што і атрымалі падарунак.
Комментариев нет:
Отправить комментарий