воскресенье, 17 января 2021 г.

Акцыя "Птушкі ля кармушкі"

    Нашы выхаванцы далучыліся да традыцыйнай акцыі "Птушкі ля кармушкі", якую ладзіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Мерапрыемства нагадвае пра тое, як важна падкормліваць пярнатых у халады, а таксама дазваляе адсачыць змены ў папуляцыях вераб'іных, каб потым своечасова на іх адрэагаваць.На працягу некалькіх дзён выхаванцы назіралі за птушкамі, якія наведваюць кармушкі. А выхаванцы групы №8 нават змаглі зрабіць фотаздымак гасцей сваёй кармушкі. 



Заклікаем усіх падтрымліваць птушак у суровыя марозныя дні: па-першае, птушкі адчуваюць недахоп корма з-за снегавога насцілу, па-другое, ім патрабуецца больш энергіі, а значыць – больш ежы. Кожны можа без асаблівых высілкаў падтрымаць птушак – зрабіць простую кармушку, якая стане сапраўдным паратункам для дзясяткаў вялікіх сініц, вераб’ёў, зелянушак і іншых гасцей!

Фотасправаздачу глядзіце тут.

Комментариев нет:

Отправить комментарий